Loading ...

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі.

Наступны рэспубліканскі рэферэндум, на які было вынесена пытанне змянення Асноўнага Закона, адбыўся 17 кастрычніка 2004 года.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 года. № 124-3 у Канстытуцыю ўнесены змяненні, якія датычацца правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.

27 лютага 2022 года адбыўся чарговы рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У выніку адкарэкціраваны прэамбула і 85 артыкулаў, з’явілася 11 новых артыкулаў, выключаны 2 артыкулы. Таксама Асноўны Закон дапоўнены новай главой (глава 31 «Усебеларускі народны сход»).

Цяпер Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў.

Найважнейшай канстытуцыйнай нормай з’яўляецца палажэнне артыкула 2, якое вызначае іерархію каштоўнасцей у краіне. Згодна з гэтым артыкулам чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

Да ліку асноўных прынцыпаў, што пранізваюць нормы Канстытуцыі, варта аднесці: вяршэнства права;
гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна;
дэмакратычны парадак фарміравання органаў улады.
Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. https://president.gov.by/be/gosudarstvo/constitution