


Засваенне дзецьмі беларускай мовы ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі рускабеларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з навакольнымі, зʼяўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых, а цяпер і ÿ дзіцячым садку, на асобных занятках або ў чацвер на працягу дня. Моўнае развіццё дашкольнікаў характарызуецца рэпрадуктыйным двухмоўем, успрыманнем і разуменнем беларускай гаворкі і прайграваннем некаторых яе элементаў. Беларуская мова для беларускіх дзяцей усведамляецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца іх нацыянальная культурная сацыялізацыя.
Дарагая спадчына —
Гэта ты, зямля мая,
Гэта мова матчына,
Без якой нямая я.