







Вось ужо многа гадоў у нашай установе дашкольнай адукаціі існуюць пэўныя традыцыі стварэння навагодняга настрою задоўга да дзіцячых ранішнікаў. Упрыгожыць дзіцячы садок да Новага года — справа клапотная і прыемная адначасова. Напярэдадні радаснай падзеі, выхавальнікі дзіцячага сада ператвараюцца ў сапраўдных дызайнераў і вынаходнікаў, каб падарыць дашкольнікам станоўчыя эмоцыі. Каб стварыць прыгожы інтэрʼер, трэба не толькі матэрыяльныя выдаткі, але і творчы падыход, фантазія і любоў да дзяцей. Самыя лепшыя упрыгожванні і вырабы, як правіла, ствараюцца сваімі рукамі.
Бацькі таксама актыўныя ўдзельнікі. Яны разам з дзецьмі дома ствараюць вырабы да навагодняга тэматычнага конкурсу. У нашай установе была абʼяўлена выстава творчых прац:«Майстэрня Дзеда Мароза». Шмат прыгожых елак на падваконніках упрыгожваюць калідор, на вокнах цешаць вока навагоднія кампазіцыі з паперы і блішчаць рознымі агнямі электрычныя гірлянды, а на сценах сілуэты Дзеда Мароза і Снягуркі, і вось ужо святочны настрой не толькі ў дзяцей, але і ў працаўнікоў дзіцячага саду! Ды і бацькі з задавальненнем зазіраюць ва ўсе куткі, ацэньваюць старанні выхавацеля і сваю дапамогу, і з прыўзнятым настроем адпраўляюцца на працу. Усюды святочна, і ў памяшканні, і на тэрыторыі нашай установы.
Дзякуй вялікі законным прадстайнікам і работнікам нашага дзіцячага садочка за атмасферу свята!